Архив новостей - Беловежская СШ

Архив новостей

10.09.2015

Дзень беларускага пісьменства

 

Злата духоўнае – злата дзяржавы

Трэцяга верасня ў Белавежскай сярэдняй школе праходзіў Дзень беларускага пісьменства. Свята адбылося на перапынках.

 На першым перапынку гучала радыёгазета. Вядучымі былі Шмат Аліна (вучаніца 11 «Б» класа) і Вацкоўскі Дзмітрый (вучань 10 класа).

 Далей праводзілілася віктарына ”Сцяжкамі славутых землякоў.” Удзельнічалі многія вучні нашай школы.

 На трэцім перапынку ўсіх запрасіла на майстар-клас фальклорнае аб'яднанне «Белавежскаяцявінка». Танцы спадабаліся як вучням, так і настаўнікам.

У свяце, прысвечаным Дню беларускага пісьменства, прымалі актыўны ўдзел і вучні, і настаўнікі .  

 На адным з перапынкаў працаваў “Свабодны мікрафон”. Любы вучань і настаўнік мог прачытаць любімыя вершы на беларускай мове.

Асабліва спадабалася слухачам выкананне настаўніцы рускаймовы Рагожынай Святланы Уладзіміраўны івучняў 6 і 11 класаў.

 

Завяршылася свята літаратурнай кампазіцыяй, прысвечанай   славутым людзям беларускай зямлі.

Вялікі дзякуй настаўнікам беларускаймовыГлінскай Іне Уладзіміраўне, Страсе Надзеі Уладзіміраўне за падрыхтаванае свята.

 

Любіць своё – зусім не значыць:

Чужое ганіць, адмаўляць.

Вось за чужым свайго не бачыць,

Не вывучаць, не шанаваць –

Злачынствам будзе без сумнення,

Бо ёсць такі закон жыцця:

Шануй чужое аж да пакланення,

Сваё любі да самазабыцця.

Алесь Бачыла.

👁Версия для слабовидящих
👁Обычная версия
Настройки