Архив новостей - Беловежская СШ

Архив новостей

10.12.2016

«У вянок Максiму»


 

У кожнай літаратуры ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца нашчадкі. У беларускай літаратуры такімі былі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч...

Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Спадчына выдатнага майстра стала каштоўным набыткам беларускай і сусветнай духоўнай культуры.

“Пазначаны знакам генія” – так можна сказаць пра славутага нашага паэта Максіма Багдановіча.

10 снежня, у субботу, у нашай школе адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “У вянок Максіму”, прысвечанная да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

На сцэне гучалі вершы вядомага беларускага класіка, якія ўвайшлі ў зборнік “Вянок”, песні, напісанныя на словы паэта.

Атмасфера ў зале панавала ўзнёслая, урачыстая. Дзяўчаты ўзорнага гурта “Белавежская цявінка” ў танцы пад музыку “Купалінкі” сімвалічна сплялі і падарылі вянок з кветак паэту.

Вечна будзе жывым для нас Максім Багдановіч. І няхай заўсёды свеціць ясная зорка яго паэзіі. 

👁Версия для слабовидящих
👁Обычная версия
Настройки