Отчеты по мероприятиям - Беловежская СШ

Отчеты по мероприятиям

10.12.2016

«У вянок Максiму»

 

У кожнай літаратуры ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца нашчадкі. У беларускай літаратуры такімі былі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч...

Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Спадчына выдатнага майстра стала каштоўным набыткам беларускай і сусветнай духоўнай культуры.

“Пазначаны знакам генія” – так можна сказаць пра славутага нашага паэта Максіма Багдановіча.

10 снежня, у субботу, у нашай школе адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “У вянок Максіму”, прысвечанная да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

На сцэне гучалі вершы вядомага беларускага класіка, якія ўвайшлі ў зборнік “Вянок”, песні, напісанныя на словы паэта.

Атмасфера ў зале панавала ўзнёслая, урачыстая. Дзяўчаты ўзорнага гурта “Белавежская цявінка” ў танцы пад музыку “Купалінкі” сімвалічна сплялі і падарылі вянок з кветак паэту.

Вечна будзе жывым для нас Максім Багдановіч. І няхай заўсёды свеціць ясная зорка яго паэзіі. 

Мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча праходзілiў школе на працягу ўсяго тыдня:

05.12.2016г. – класная гадзiна 10 «А» класе «Жывеш не вечна, чалавек»;

06.12.2016г. – пераказ тэксту у 11 класе «Пазнаны знакам генiя»;

07.12.2016г. – урок-абагульненне у 9-10 класах – «Санет Беларусі»;

08.12.2016г.  – выстава малюнкаў «Мой Багдановiч».

09.12.2016г. – літаратурна-пазнавальная віктарына «Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча».

У бiблiятэцы дзейнiчала  кніжная выстава «Пясняр Беларусі сінявокай» 

С учащимися 8 класса педагог-психолог школы Войтенко Галина Викторовна провела психологическую игру с элементами тренинга «Дерево толерантности»

 

  

10 декабря в нашей школе прошла спортландия для учащихся 4-х классов. Цель мероприятия – привитие навыков здорового образа жизни учащимся. В программе спортландии детей ждали серьёзные испытания: бег в мешках и прыжки через скакалку, кувырки через голову и «посадка картошки», броски мяча в корзину и прыжки на одной ноге…

Решил судьбу четвероклассников финальный конкурс – перетягивание каната.  В упорной борьбе, с отрывом в 1 очко,  победил 4 «А» класс.

👁Версия для слабовидящих
👁Обычная версия
Настройки