Архив новостей - Беловежская СШ

Архив новостей

20.03.2019

Дзесяць школьнікаў атрымалі свае першыя пашпарты ў

Камянецкай вежы

 

15 сакавіка, у дзень 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытута прэзідэнцтва, шасцёра хлопцаў і чацвёра дзяўчат сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы першыя ў сваім жыцці пашпарты.

Ягор Іванюковіч, Ілья Марчук і Настасся Іванова з СШ №1 Каменца, Кірыл Трашчалін, Дар’я Муц і Дар’я Гайдучык з СШ №2, Ангеліна Шамчук з Пелішчанскай СШ, Станіслаў Бакуновіч і Дзмітрый Грыцук з Раснянскай СШ, Аляксандр Навасадаў з Белавежскай СШ атрымалі знаёмыя кожнаму сінія кніжачкі з гербам на вокладцы, асобныя экземпляры Канстытуцыі нашай краіны і падарункі з рук старшыні райвыканкама Валянціна Зайчука.

 

Віншуем усіх навучэнцаў, а асабліва Аляксандра Навасадава, са значнай падзеяй у іх жыцці. Жадаем быць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

 

👁Версия для слабовидящих
👁Обычная версия
Настройки