Архив новостей - Беловежская СШ

Архив новостей

01.12.2023

Паэтычная спадчына Яўгеніі Янішчыц

Паэтычная спадчына Яўгеніі Янішчыц — адна з самых яскравых і таленавітых старонак беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Таму менавіта гэтай паэтцы і быў прысвечаты ў гэтым годзе тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Тут Радзімы маёй пачатак, тут мае карані”.

План тыдня

Мерапрыемствы

Дата

Удзельнікі

1

Адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры

27.11.2023

5 – 11кл.

2

Выстава кніг Я.Янішчыц “І паўсюль на свеце – дабрыня”

27.11.2023

5 – 11 кл.

3

Вусны часопіс “Палеская ластаўка”

27.11.2023 – 30.11.2023

5 – 11 кл.

4

Конкурс чытальнікаў вершаў “Ты пакліч мяне, пазаві…”

01.12.2023

5 – 11 кл.

5

Прагляд і абмеркаванне фільма “Непрыручаная птушка Палесся”

29.11.2023

9 – 11 кл.

6

Тэма бацькоў, сваякоў, аднавяскоўцаў у вершах Я.Янішчыц. Прагляд і абмеркаванне мультфільма “Дзед”

28.11.2023

5 кл.

7

Лірыка Я.Янішчыц. Тэма малой радзімы. Віктарына “Прыедзь у край мой ціхі”

30.11.2023

6 “А” кл.

6 “Б” кл.

8

Жыццё і творчасць Я.Янішчыц.  Інтэрактыўная гульня “Я ведаю!”

29.11.2023

7-8 кл.

9

Конкурс творчых работ вучняў, прысвечаных жыццю і творчасці Я.Янішчыц,  “Чароўная кветка Палесся” (прэзентацыі, сачыненні, рэфераты, буклеты, буктрэйлеры, жывапіс)

01.11.2023

5 – 11 кл.

10

Закрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры “Тут Радзімы маёй пачатак, тут мае карані”, прысвечаны жыццю і творчасці Яўгеніі Янішчыц. Узнагарода пераможцаў

01.11.2023

5 – 11 кл.

Кожны дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры праходзіў пад дэвізам-выказваннем пра Яўгенію Янішцый аднаго з беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Яе талентам захапляліся Н.Гілевіч, Н.Мацяш, Р.Барадулін, В.Жуковіч, В.Быкаў…

 Першая кніга — кніжка ясная, свежая, росная, быццам тая раніца, з якое яна, Жэня Янішчыц, і выбегла (іменна выбегла) у літаратуру. Рыгор Бярозкін.

Жэня была самая таленавітая з усіх самых таленавітых паэтэс Беларусі, самая цнатлівая і дасканалая. Васіль Быкаў.

Вучні  5 – 11 класаў прынялі самы актыўны ўдзел у тыдні мовы і літаратуры. Запамінальнымі былі вусны часопіс і  віктарына, а інтэрактыўная гульня і  абмеркаванне прагледзенага фільма мелі для вучняў як і выхаваўчы момант, так і адукацыйны. Неабходна адзначыць конкурс чытальнікаў вершаў і конкурс творчых работ вучняў.  Для многіх гэта было першае знаёмства з паэткай і яе творчасцю, але гэтае знаёмства, асоба паэткі, яе вершы аставілі запамінальны след у душы кожнага ўдзельніка тыдня. Усім вялікі дзякуй.

 

👁Версия для слабовидящих
👁Обычная версия
Настройки