Умовы прыёму ва ўстанову - Беловежская СШ

Умовы прыёму ва ўстанову

У першыя класы прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня споўніцца 6 гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дапускаецца прыём у 1 клас дзіцяці, якому 6 гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня бягучага года. Для залічэння бацькі (законныя прадстаўнікі) падаюць наступныя дакументы: медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці;

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал і копія);

- заява бацькоў;

- пашпарт аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка), з указаннем яго месца жыхарства.

Прыём навучэнцаў у 2-9, 11 класы ажыццяўляецца пры прадастаўленні наступных дакументаў:

- заява на імя дырэктара школы;

- асабістая справа вучня, у якім гадавыя адзнакі і адзнака аб выбыцці са школы завяраюцца пячаткай і подпісам дырэктара школы, з якой выбыў вучань;

- табель паспяховасці з выпіскай бягучых адзнак за чвэрць, завераны пячаткай школы (пры пераходзе вучня на працягу навучальнага года);

- пашпарт аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка), з указаннем яго месца жыхарства.

Пры пераходзе на працягу года навучэнцаў 10-ых класаў у школу прадастаўляюцца названыя дакументы, а таксама пасведчанне аб атрыманні навучэнцамі базавай адукацыі.

Для паступлення ў 10 клас навучэнцаў, якія навучаліся ў дадзенай школе, неабходныя наступныя дакументы:

- заява на імя дырэктара школы;

- пасведчанне аб базавай адукацыі.

Для навучэнцаў, якія прыйшлі з іншых школ, дадаюцца:

- асабістая справа вучня;

- медыцынская даведка;

- пашпарт аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка), з указаннем яго месца жыхарства.

👁Версія для людзей са слабым зрокам
👁Звычайная версія
Настройкі