Мэта і задачы, структура ўстановы - Беловежская СШ

Раздзелы сайта

Мэта і задачы, структура ўстановы

Мэта і задачы дзяржаўнай установы адукацыі "Белавежская СЯРЭДНЯЯ школа" Камянецкага раёна на 2025/2026 навучальны год

Мэта: стварэнне ўмоў для дынамічнага развіцця ўстановы адукацыі, бяспечнага адукацыйнага асяроддзя, удасканалення адукацыйнай прасторы, якая гарантуе эфектыўнасць педагагічнага працэсу і павышэнне якасці адукацыі.

ЗАДАЧЫ:

1. Стварыць умовы для эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці праз:

- павышэнне якасці правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў;

- фарміраванне станоўчай матывацыі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- працяг работы па ўдасканаленні сістэмы выяўлення і падтрымкі высокаматываваных навучэнцаў, уцягвання іх у інавацыйную і навукова-даследчую дзейнасць;

- развіццё здароўезберагальнага асяроддзя, забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі.

2. Удасканальваць работу па развіцці прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

- арганізацыю мэтанакіраванай метадычнай падтрымкі педагогаў па павышэнні кваліфікацыйнай катэгорыі;

- павышэнне выніковасці работы метадычных аб'яднанняў і практыка-арыентаваны характар метадычнай работы;

- стымуляванне педагогаў да ўдзелу ў інавацыйнай і даследчай дзейнасці, абагульненню і распаўсюджванню эфектыўнага педагагічнага вопыту.

3.Працягнуць працу па ўдасканаленні формаў і метадаў выхаваўчай работы з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў вучняў патрэбы ў здаровым і бяспечным ладзе жыцця.

4.Забяспечыць кансалідацыю ўсіх удзельнікаў адукацыйнай прасторы ў рэалізацыі прафілактычнай работы па папярэджанні сямейнага недабрабыту, супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і рознага роду залежнасцяў;

5.Фарміраваць у вучняў усвядомленае стаўленне да працы, прафесійнага самавызначэння ў адпаведнасці з іх магчымасцямі, здольнасцямі і з улікам патрабаванняў рынку працы;

6.Працягнуць работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі для стварэння ўмоў, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням па навучанні і выхаванні навучэнцаў, якія забяспечваюць бяспечныя ўмовы іх знаходжання за кошт актывізацыі дзейнасці па прыцягненні пазабюджэтных сродкаў і сродкаў апякунскага савета.

👁Версія для людзей са слабым зрокам
👁Звычайная версія
Настройкі